Дастала бачыць і чуць вайсковую тэхніку на 9 траўня? Едзем з намі за горад сьвяткаваць Дзень Эўропы!
Рэіў-канфэрэнцыя за мір, любоў і свабоду пройдзе 8-9 траўня недзе пад Менскам. Дакладнае месца правядзеньня мерапрыемства будзе паведамленае толькі зарэгістраваным і адабраным удзельнікам.
У гэтым годзе мы прапануем унікальны фармат сустрэчы: зь вечара 8 траўня нас паглынаюць старажытныя паганскія абрады ў сьвятле вогнішча, 240 Вт якаснага і шчырага гуку, а таксама самыя цікавыя групавыя гульні, у якія можна гуляць толькі ў начным лесе. Вядуцца перамовы пра ўсталёку бургер-спота. (Анты- ) канфэрэнцыя пачынаецца раніцой 9 траўня з зарадкі і вітальных словаў арганізатараў. Што будзе адбываецца далей — залежыць выключна ад саміх удзельнікаў.
Мы прапануем кожнаму ўдзельніку падрыхтаваць невялікую прамову (3-5) хвілінаў ЦІ інтэрактыўную дзею (да 15 хвілінаў), якія ў той ці іншай ступені тычацца міру, любові або свабоды. Гэта можа быць натхняльны сьпіч пра неабходнасьць неадкладнага сусьветнага раззбраеньня, практычны трэнінг пра паліаморыю ці віктарына пра Эўразьвяз. Падыйдзі да падрыхтоўкі сваёй дзеі адказна — бо гэта мы ўсе разам, хто зробіць гэтую тусоўку незабыўнай.
Ад'езд зь Менску — 8 траўня а 16:20 (месца збору будзе паведамленае адабраным удзельнікам). Вяртаньне ў Менск — пасьля 16:00 9-га траўня. Кантактныя асобы: Пётр Маркелаў і Стас Шашок (+375 29 2612022).
💎 Рэгістрацыя: https://goo.gl/forms/xyNLJxWrnt2gBOlD3
Кошт удзелу ў рэіў-канфэрэнцыі — 5 BYN (аплата на месцы). Сродкі пойдуць на пакрыцьцё арэнды гукавай апаратуры і іншых арганізацыйных выдаткаў. Арганізатары НЕ забясьпечваюць удзельнікаў намётамі, спальнікамі і ежай!
Рэіў узгоднены на самым высокім узроўні! Усё абсалютна легальна! 😂